У Расіі стварылі глянцавае медыя пра катоў і сабак

У Расіі стварылі глянцавае медыя пра катоў і сабак

У Расіі запусцілі глянцавае медыя пра катоў і сабак —  інтэрнэт-выданне Rrrrrrr. Тут гаспадары распавядаюць падрабязныя гісторыі сваіх гадаванцаў, а кожны профіль дапоўнены прафесійнымі фота і відэа.

Аповеды суправаджаюцца анкетнымі звесткамі, каб чытач адразу мог пазнаць галоўнае пра кожнага героя: характар, узрост, пароду, любімыя заняткі і любімую ежу.

Пакуль аўтары выдання выказваюць асаблівую сімпатыю катам —  трое жывёлаў (каты Дранік і Старкі і котка Глаша) нават пазначаныя ў якасці стваральнікаў кантэнту, піша meduza.io

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі