У рэкламе кітайскага пральнага парашка цемнаскурага хлопца ператварылі ў азіята
Вытворцы кітайскага сродку для прання выпусцілі рэкламны ролік, які многія асудзілі з-за расізму. У рэкламе паказана, як дзяўчына заваблівае цемнаскурага маладога чалавека, а затым запіхвае яго ў пральную машыну. Пасля мыцця з пралкі вылазіць мужчына з азіяцкай знешнасцю.
У кітайскай культуры белая скура цэніцца вельмі высока, хоць замежнікі могуць не разумець такіх стандартаў прыгажосці.
Як піша meduza.io са спасылкай на замежныя выданні, ідэя роліка не новая: дзесяць гадоў таму вытворцы італьянскага пральнага парашка абыгралі сюжэт наадварот. Так белага хлопца запхнулі ў пралку, адкуль потым выйшаў мускулісты цемнаскуры мужчына. “Каляровае лепей”, — такім быў слоган той рэкламы.