У "самым паўночным жылым доме Беларусі" ніхто не жыве

Самы паўночны дом краіны / Спутнік
У "самым паўночным жылым доме Беларусі" некалькі гадоў ніхто не жыве, уваход закалочаны дошкамі, піша "Спутнік". Ён знаходзіцца ў вёсцы Прошкі (самы паўночны населены пункт нашай краіны) у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Гэта недалёка ад стыку межаў Беларусі, Латвіі і Расіі, на поўнач ад Асвейскага возера. У вёсцы "дзве вуліцы і чатыры дамы". Жыхароў няма.
Статус самага паўночнага дом у Прошках атрымаў у 2011 годзе. У той час у ім яшчэ жылі людзі. Домам валодаў Генадзь Рацкоўскі, вальшчык мясцовага лясгаса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.