У Севастопалі мужчына спрабаваў спаліць расійскі сцяг

У Севастопалі мужчына спрабаваў спаліць расійскі сцяг

У цэнтры Севастопаля (Крым) мужчына спрабаваў спаліць расійскі сцяг, паведамляюць інфармагенцтвы. Пры гэтым ён выкрыкваў абразы на адрас расійскай улады. Яго затрымалі супрацоўнікі прыватнага ахоўнага прадпрыемства і выклікалі паліцыю.

Паведамляецца, што мужчына вырашыў не здавацца проста так і некалькі разоў стукнуў паліцыянта. Пасля гэтага ён стаў выдзірацца ад ахоўнікаў і праваахоўнікаў.

Па словах паліцыянтаў, ад мужчыны адчуваўся моцны пах спіртнога, але п'яным назваць яго было нельга.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі