У Севастопалі знеслі помнік украінскаму гетману

Помнік быў адкрыты ў 2008 годзе. Таксама ўлады гораду дэмантавалі памятны камень у гонар стварэння ваенна-марскіх сіл Украіны, усталяваны ў 2002 годзе. Абодва помнікі, як паведаміў Мяняйла, адпраўленыя ў Кіеў, інфармуе ВВС.



“Яны помнікі ўсталёўвалі, яны шануюць гэтых асобаў і гэты камень — вось няхай яны шануюць іх далей”, — заявіў кіраўнік Севастопаля ў эфіры гарадскога канала НТС.



Пятро Канашэвіч-Сагайдачны — правадыр запарожскіх казакоў канца 16 — пачатку 17 стагоддзяў, выбітны палкаводзец і палітык свайго часу, паспяхова ваяваў супраць Крымскага ханства, Асманскай імперыі і Маскоўскага царства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі