У школе патрабуюць даведкі з працы бацькоў. Навошта і ці законна гэта?
Школьники в Беларуси
— Дачка кажа, што ў класе ў дзяцей патрабуюць даведкі з месца працы бацькоў. Навошта гэта трэба і ці законна? — пытаецца слухачка Еўрарадыё, мінчанка Аляксандра (імя змененае).
Доўгія гады ў беларускіх школах сапраўды збіралі звесткі пра тое, дзе працуюць таты і мамы вучняў. Ніякіх дакументаў пры гэтым не патрабавалі. Напрыклад, у канцы 90-х дарослыя пісалі на паперках назвы сваіх арганізацый, і дзеці перадавалі іх класным кіраўнікам — усё.
Не ўсе бацькі цікавіліся, навошта гэта трэба. Не ўсе настаўнікі разумелі, што распаўсюджваць асабістую інфармацыю некарэктна. Напрыклад, усе аднекуль ведалі, што тата ўмоўнага Вані — дырэктар крутой фірмы. Таму ў Вані — замежныя модныя шмоткі і дарагі заплечнік. Часам гэта выклікала зайздрасць і абмеркаванні як сярод саміх настаўнікаў, так і сярод школьнікаў. У кожным зручным выпадку хлопчыку прыгадвалі "багатага тату" і гэтак далей. Але былі і больш сумныя прыклады, калі няспелыя аднакласнікі цкавалі дзяўчынку, бо даведаліся, што яе мама — тэхнічка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.