У Швецыі прэзентуюцца дзве кніжкі пра беларускія пратэсты 2020 года

У Швецыі прэзентуюцца дзве кніжкі пра беларускія пратэсты 2020 года

7 лютага, у Дзень салідарнасці з беларусамі, у Швецыі адбываецца прэзентацыя дзвюх кніжак пра беларускія пратэсты 2020 года.

Першая — кніга-эсэ "Мастацтва народнага непадпарадкавання" Дзмітрыя Строцава. Яна прысвечагая феномену беларускага пратэсту ўвогуле. Строцаў — актыўны ўдзельнік пратэстаў. Яго затрымлівалі на вуліцах у Мінску, ён адсядзеў 13 сутак у ізалятары.

Другая кніга называецца "Лісты ў шчаслівы час", яе аўтарка — Марыя Сцяпанава. Яна прысвечаная адкрытаму лісту Святланы Алексіевіч да расійскай інтэлігенцыі "Чаму вы маўчыце?" і адказам вядомых расіян на гэты зварот.

Акцыі салідарнасці з Беларуссю працягваюцца 7 лютага ўвесь дзень. Вялікае шэсце прайшло ў Кіеве; у Варшаве прайшла шматлюдная акцыя, на якой выступіў Павел Латушка; свае акцыі зладзілі беларусы Масквы і Будапешта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі