У шведскіх уладаў патрабуюць змяніць афіцыйную назву Беларусі

Змяніць афіцыйную назву Беларусі з Vitrussland на Belarus патрабуюць у шведскіх уладаў беларусы, якія жывуць у гэтай скандынаўскай краіне. Адпаведны ліст яны накіравалі ў Міністэрства замежных спраў Швецыі, моўную раду і акадэмію.
Ініцыятыўную групу ачольвае гісторык Андрэй Катлярчук і музыканты поп-групы Dreamgale. У звароце адзначаецца, што цяперашняя назва Беларусі — Vitrussland — даслоўна перакладаецца як "Белая Расія", а гэта "прыніжае суверэнітэт Беларусі". Акрамя таго, з-за гэтага шведы стала блытаюць беларусаў з рускімі.

БелаПАН нагадвае, што ў 1996 годзе шведскі дэпутат Урбан Алін ужо прапаноўваў змяніць афіцыйную назву Беларусі, але тады не знайшоў падтрымкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі