У слонімца канфіскавалі машыну за герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы дах
У 31-гадовага слонімца суд канфіскаваў аўтамабіль "Форд Фіеста" за... "няправільную" расфарбоўку, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Мужчына наклеіў на капоце машыны налепку з гербам "Пагоня". А на даху свайго чырвонага аўтамабіля ён наклеіў дзве белыя паласы, зрабіўшы яго бел-чырвона-белым.
Суд прызнаў такі выгляд аўтамабіля пікетам. Самога слонімца арыштавалі на сем сутак, а яго аўтамабіль кафіскавалі "як прыладу здзяйснення правапарушэння".
Здаецца, гэта першы выпадак, калі за "не тую" расфарбоўку канфіскуюць аўтамабіль.
Дарэчы, у артыкуле 24.43 КаАП, які прадугледжвае пакаранне за несанкцыянаванае мерапрыемства, не гаворыцца ні пра якую канфіскацыю "прылады парушэння".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.