У Слоніме затрымалі Віктара Марчыка, аднаго з арганізатараў акцыі “недармаедаў”

У Слоніме затрымалі Віктара Марчыка, аднаго з арганізатараў акцыі “недармаедаў”

У Слоніме затрыманы актывіст Партыі БНФ, адзін з арганізатараў сённяшняга “Маршу недармаедаў” Віктар Марчык, паведамляе Радыё Свабода.

На акцыю сабралася каля 300 чалавек, да людзей выходзіў старшыня райвыканкама Алег Таргонскі і абяцаў даць працу ўсім, хто мае такую патрэбу. Сярод варыянтаў ён называе працу на Астравецкай АЭС.

Адметна, што кіраўнік раёна абяцаў заступіцца за кожнага, у каго будуць праблемы з-за ўдзелу ў сённяшняй акцыі пратэсту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі