У Смаленску эвакуявалі будынак аддзялення пасольства Беларусі
У Смаленску эвакуявалі будынак аддзялення пасольства Беларусі. Прычынай стала паведамленне пра закладзеную там бомбу. Але яно не пацвердзілася, паведамляе smoldaily.ru.
Здарэнне адбылося 13 снежня. Жыхары Смаленска былі здзіўленыя, калі пабачылі, як расійскія сілавікі ачапілі будынак аддзялення беларускага пасольства. Яго знялі пасля таго, як была закончана праверка (былі і кінолагі з сабакамі), якая пацвердзіла падазрэнні, што "мініраванне" несапраўднае. Зламысніка ці зламыснікаў шукаюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.