У сталіцы летась за пазыкі па камуналцы выселеныя жыхары з 41 кватэры

У сталіцы летась за велізарныя пазыкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг з 41 кватэры выселены жыхары. Ім давялося пераехаць у менш камфортнае і меншае па плошчы жытло. Агулам жа ў 2009 годзе на злосных неплацельшчыкаў у Мінску было пададзена 265 пазоваў пра высяленне з кватэр, інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны".

У цяперашні час на балансе Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі знаходзіцца 609 тысяч кватэр. Уладальнікі ці наймальнікі 2941 жылога памяшкання маюць пратэрмінаваную запазычанасць па аплаце паслуг ЖКГ ад трох месяцаў і больш. Гэта складае 56% агульнай запазычанасці. Да злосных даўжнікоў ужываюць усе меры, прадугледжаныя заканадаўствам. Гэта напамін пра неабходнасць своечасовай аплаты, папярэджанні, якія высылаюцца па пошце ці перадаюцца па тэлефоне, візіты з супрацоўнікамі міліцыі, адключэнне камунальных паслуг і натарыяльнае афармленне выканаўчых надпісаў.

Дарэчы, летась камунальнікі атрымалі поўную аплату за паслугі ЖКГ. Так, па "жыроўках" было налічана 605,5 мільярда рублёў, а сабрана амаль 606,3 мільярда, што склала 100,1% плану.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі