У страшнай аварыі пад Глыбокім загінула цэлая сям'я
Страшная аварыя ў Глыбокім
Следчы камітэт паведамляе, што ў лабавым сутыкненні ля Глыбокага (Віцебская вобласць) загінула цэлая сям'я.
Увечары 25 кастрычніка 26-гадовы кіроўца DS выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з OPEL, 39-гадовы кіроўца якога загінуў на месцы. Яго жонка (ёй было 37 гадоў) і дачка (17 гадоў) пазней памерлі ў бальніцы.
Сам вінаваты ў аварыі знаходзіцца ў бальніцы ў цяжкім стане.
Узбуджана крымінальная справа па частцы 3 артыкула 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху пацягнулае па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб) Крымінальнага кодэкса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.