У суд па абразе амапавец прыйшоў са сваёй мамай
У суд па абразе адзін з амапаўцаў прыйшоў са сваёй мамай. Пра гэты выпадак тэлеканалу "Белсат" распавяла мінчанка Алена, якую асудзілі на два гады "хатняй хіміі".
Жанчына напісала каментар, дзе ахарактарызавала амапаўца: "Дробны, г...ністы, трыбунал не за гарамі.
Суд прызначыў ёй два гады "хатняй хіміі", а таксама яна павінна кампенсаваць амапаўцу 1000 рублёў маральнай кампенсацыі.
Алена — рамесніца, у яе двое дзяцей. Цяпер яна працуе дома, але марыць знайсці працу з запісам у працоўную кніжку, каб хаця ў працоўны час выходзіць з дому.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.