У Светлагорскім раёне злодзея знайшлі па абвестцы аб продажы скрадзенага
У Светлагорскім раёне злодзея знайшлі па абвестцы аб продажы скрадзенага. Як паведамляе ТК “Ранак”, зламыснік залез у дачны дом у садовым таварыстве “Усход” і вынес адтуль бензапілу, бензагенератар ды іншыя рэчы. Гаспадар дачы звярнуўся ў міліцыю.
Літаральна праз некалькі дзён ён пабачыў абвестку аб продажы бензагенератара і западозрыў, што гэта яго скрадзенае абсталяванне. Разам з міліцыянтамі мужчына пайшоў на сустрэчу з прадаўцом і апазнаў сваю маёмасць.
Прадаўца затрымалі. Гэта 26-гадовы хлопец, які раней ужо меў судзімасць. На яго завялі крымінальную справу.