У Токіё лёгкаматорны самалёт упаў на жылыя дамы (відэа)
Як мінімум, тры чалавекі загінула.
Раніцай 26 ліпеня ў Токіё лёгкаматорны самалёт упаў на жылыя дамы. Пацверджаная гібель траіх чалавек. Двое з загінулых былі на борце самалёта (агулам там былі 5 чалавек), адна жанчына знаходзілася ў доме, на які ён зваліўся. Трое пасажыраў і адна мясцовая жыхарка атрымалі траўмы.
Мяркуецца, што прычынай катастрофы магла стаць тэхнічная няспраўнасць самалёта, альбо кепскае самаадчуванне 36-гадовага пілота.
Самалёт ляцеў з горада Цёфу на востраў Ідзу. Пасажыраў везлі туды на аднадзённую экскурсію. Самалёт упаў ужо праз 1800 метраў пасля ўзлёту.
Фота: Reuters