У Турцыі на курорце загінула грамадзянка Беларусі
Турыстам прапануюць "насычаныя адрэналінам" палёты
У Турцыі загінула грамадзянка Беларусі, паведамляе БЕЛТА. На вялікай вышыні параплан, на якім яна ляцела, пачаў рэзка губляць вышыню і ў выніку ўпаў на дрэвы.
Трагічнае здарэнне адбылося на курорце Аланія. Беларуска выконвала скачок на ўзгорку Ясы-Тэпе ў суправаджэнні інструктара. Жанчына памерла на месцы, а пілота шпіталізавалі з траўмамі.
Падобныя палёты на парапланах у Аланіі прапануюць турыстам, як "насычаныя адрэналінам". Яны здзяйсняюцца з вышыні 800 метраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.