У валынскіх лясах праходзяць падрыхтоўку 50 беларусаў (відэа)

Як вядома, Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі заявіла, што грамадзянам нашай краіны, якія едуць ваяваць ва Украіну, пагражае крымінальная адказнасць па артыкуле "Наёмніцтва". Як інфармуе тэлеканал ТСН, хлопцы сябе наймітамі не лічаць. Пры гэтым яны захоўваюць строгія ўмовы канспірацыі, баючыся пераследу з боку беларускіх спецслужбаў.

Статус беларусаў-добраахвотнікаў на тэрыторыі Украіны пакуль не вызначаны. Іх легалізацыі ў складзе Нацгвардыі, міліцыі ці батальёнаў тэрытарыяльнай абароны дамагаюцца валынскія чыноўнікі.

Самі беларусы кажуць, што іх удзел у антытэрарыстычнай барацьбе ўкраінцаў мае сімвалічнае значэнне, дэманструе, што беларусы і ўкраінцы — брацкія народы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі