У ваўкавыскага сябра АГП ўзялі тлумачэнні за бел-чырвона-белы сцяг
Два тыдні таму Віталь Гуляк вывесіў бел-чырвона-белы сцяг з вакна ўласнай кватэры ў знак пратэсту супраць вобшуку. "Сцяг правісеў у вакне два тыдні. Сёння міліцыянт сказаў, што на мяне скардзяцца суседзі. Маўляў, бел-чырвона-белыя колеры псуюць эстэтычны выгляд дома, — распавёў Еўрарадыё Віталь. — Я не выключаю, што цяпер на мяне складуць пратакол адміністрацыйнага парушэння.
У тлумачэннях міліцыянту Гуляк заявіў, што такім чынам ён хацеў звярнуць увагу жыхароў Ваўкавыска на незаконныя дзеянні ўладаў і спецслужбаў, якія правялі ў яго вобшук 18 траўня. Тады бел-чырвона-белыя сцягі ў кватэры актывіста следчых не зацікавілі.