У Ваўкавыску ў дзіцячым садку адбылася ўцечка хлору

У Ваўкавыску ў дзіцячым садку адбылася ўцечка хлору

Ваўкавыскія ратавальнікі 3 студзеня ў 11:45 атрымалі паведамленне пра пах газу на тэрыторыі дзіцячага садка па вуліцы Перамогі, паведамляе прэс-служба МНС.

Аварыйная брыгада газавай службы, прыбыўшы на месца, выссветліла, што на вуліцы каля ўваходу ў сутарэнне адбылася разгерметызацыя балона з хлорам. Гэты балон пераносілі два падсобныя рабочыя. Хлор ўжываўся для ачысткі вады ў басейне.

Мужчыны спрабавалі справіцца з сітуацыяй самастойна, але адчулі сябе дрэнна. Яны папрасілі выклікаць хуткую дапамогу. 

Ратавальнікі асадзілі пары хлору вадой і вывезлі балон для далейшай ўтылізацыі.

Пацярпелых даставілі ў лякарню з атручваннем.

У Ваўкавыску ў дзіцячым садку адбылася ўцечка хлору
У ваўкавыскім дзіцячым садку здарылася ўцечка хлору / mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі