У Віцебскай вобласці ні дня не праходзіць без крадзяжу ровараў
За сем месяцаў 2014 года на тэрыторыі вобласці скралі 226 ровараў, то бок, болей за ровар штодня.
64,2% крадзяжоў — гэта прысабечванне ровараў, якія засталіся ў свабодным доступе, у палове выпадкаў — у грамадскім месцы. Пры гэтым 103 ровары скрадзеныя са шматкватэрных дамоў, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска” са спасылкай на Віцебскую абласную міліцыю.
Праваахоўнікі рэкамендуюць грамадзянам не пакідаць ровар без нагляду і карыстацца замыкальнай прыладай. Калі ж няма куды прывязаць “жалезнага каня”, то варта папрасіць знаёмых людзей, каб яны за ім прыглядзелі.