У Віцебскай вобласці змагаюцца з пажарам на балоце Ельня

Наступствы пажару

Наступствы пажару / instagram.com/yelnyatrip/

У Віцебскай вобласці змагаюцца з пажарам на балоце Ельня. Агонь заўважылі раніцай у суботу ў раёне возера Чорнае і вострава Альшэўскі. Пажар другі дзень тушаць валанцёры і працаўнікі лясніцтва. Сцвярджаецца, што "сітуацыя пад кантролем".

Балоту Ельня больш за 9000 гадоў. Гэта самае вялікае верхавое балота ў Беларусі і пятае па велічыні ў Еўропе. Там склалася ўнікальная экасістэма, у якой жыве больш за сотню відаў птушак, 22 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Буйны пажар быў у Ельні ў 2002 годзе, калі яна выгарэла на 70%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі