У "віцебскіх Курапатах" упарадкавалі самаробныя мемарыялы
У "віцебскіх Курапатах" упарадкавалі самаробныя мемарыялы, паведамляе racyja.com. Некалькі тыдняў таму невядомыя вандалы зламалі два крыжы і пашкодзілі шыльды з надпісам "Месца сталінскіх расстрэлаў".
Народныя мемарыялы існуюць каля вёсак Хайсы і Паляі на месцах сталінскіх расстрэлаў. Апякуюцца імі ўдзельнікі ініцыятывы “Хайсы — віцебскія Курапаты”. Яны прыбралі лісце і сухую траву, прынеслі кветкі і запалілі свечкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.