У Віцебску другі раз за год зацвіла шыпшына

У Віцебску зацвілі кусты белай шыпшыны. Прыгожыя буйныя кветкі на гэтых кустах распусціліся другі раз у гэтым годзе каля будынка абласной пошты на плошчы Перамогі, а таксама каля шматпавярховых дамоў у многіх дварах горада. Паводле расказаў жыхароў горада, у верасні на некаторых прысядзібных участках у прыватным сектары зацвілі таксама чарэшня і вішня. Спецыялісты адзначаюць, што паўторнае цвіценне восенню дрэў і кустоў – не такая ўжо рэдкая з'ява.

Яна выклікана дзвюма прычынамі: або познім распусканнем леташніх кветкавых пупышак, якія сёлета "спалі" з-за халоднай вясны, або завязваннем новых пупышак, якія распусціліся пад уздзеяннем анамальнага восеньскага цяпла.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі