У Віцебску Peugeot урэзаўся ў сцяну дома — ёсць пацярпелыя (фота)
Раніцай, 10 кастрычніка, на праспекце Фрунзе ў Віцебску кіроўца Peugeot 407 выехаў на ходнік, знёс слуп і ўрэзаўся ў жылы дом. У выніку здарэння сёр’ёзна пацярпела 3 чалавекі. Усе яны дастаўлены ў бальніцу, дзве асобы знаходзяцца ў цяжкім стане.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі на дадзены момант высвятляюць акалічнасці здарэння і звяртаюцца да відавочцаў па дапамогу. Гэта можна зрабіць па тэлефонах: 8 (0212) 58-44-44, 621-44-44 (Velcom), 721-44-44 (МТС).
Фота: uvd.vitebsk.gov.by