У Віцебску пройдзе чэмпіянат МНС па лыжных гонках

Чэмпіянат Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па лыжных гонках распачнецца 25 студзеня ў Віцебску. Спаборніцтвы, якія арганізуюцца ў абласным цэнтры ўжо шосты раз, збяруць 11 камандаў з усёй краіны.
Як паведамляе БЕЛТА, выяўляць наймацнейшых выратавальнікі будуць па пяці відах: спрынтарскай гонцы на 1,2 км на выбыванне, індывідуальных гонках на 5 і 10 км, жанчыны паспаборнічаюць на дыстанцыі 2,5 км, а фінальным акордам стане эстафета 4 па 5 км.

Марознае надвор'е аднак унесла карэктывы ў падрыхтоўку чэмпіянату. Будуць разгорнутыя два адмысловых модуля медыцынскага мабільнага шпіталя МНС. Не выключана, што дыстанцыі забегаў падкароцяць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі