У Вільні гаварылі пра тое, як "Еўропа можа наблізіцца да Беларусі"

Калі падчас саміту Усходняга партнёрства ў лістападзе ўдасца падпісаць дамову аб асацыяцыі Украіны з ЕС, а Малдове і Грузіі — парафіраваць такое пагадненне, то Еўропа яшчэ шчыльней наблізіцца да Беларусі. І гэта паспрыяе таму, што такія ж дамовы з ЕС захочуць займець і Беларусь з Арменіяй ды Азербайджанам. Такое меркаванне падчас канферэнцыі ў Вільні выказала упаўнаважаная Федэральнага міністэрства замежных спраў Нямеччыны па краінах Усходняй Еўропы, Закаўказзя і Цэнтральнай Азіі амбасадар Анцье Леендэрцэ:

“Гэта не будзе пачаткам супрацьстаяння паміж двума блокамі — Мытны саюз і сябры асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам. Гэта будзе пачаткам чагосьці, што мае патэнцыял увесь рэгіён зрушыць з месца і ў выніку ўсе ўсходнія партнёры захочуць мець асацыяцыю з ЕС і рэфармавацца ў бок Еўрасаюза”.



Спадарыня Анцье Леендэрцэ суцяшае ўлады Беларусі: гэта сумяшчальна з тымі шчыльнымі сувязямі, якія Беларусь мае з Расіяй ды іншымі краінамі ў межах Мытнага саюзу. Бо ЕС і з Расіяй мае намер наладжваць стасункі.



Такім чынам, падводзіць вынік прадстаўнік МЗС Нямеччыны, на будучым саміце Беларусь не губляецца на фоне Украіны, Малдовы ды Грузіі. Магчыма, кажа спадарыня Леендэрцэ, па выніках саміту менавіта Беларусь выйдзе на першае месца ў прыярытэтах цікавасцяў Еўрасаюзу.

Кіраўнік МЗС Літвы: Дыялог з уладамі Беларусі патрэбны
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі