У Вільні з’явіцца помнік Барбары Радзівіл і Жыгімонту Аўгусту

Праект помніка Барбары Радзівіл і Жыгімонту Аўгусту

Праект помніка Барбары Радзівіл і Жыгімонту Аўгусту / www.facebook.com/VrublevskiuBiblioteka

У Вільні з’явіцца помнік Барбары Радзівіл і Жыгімонту Аўгусту. Іх гісторыю кахання скульптар Гедымінас Пяркунас убачыў вельмі своеасабліва: на пастаменце — два залатыя чарапы, паболей і паменей.

— Здаецца, ён трансфармуе Шэкспіраўскі міф пра Рамэа і Джульету, нагадваючы лёс Барбары і Жыгімонта, каханне, смерць і жыццё паміж імі. Твор... правакуе, задае шмат пытанняў, таму, не сумняюся, выкліча цікаўнасць і заінтрыгуе як віленчукоў, так і гасцей сталіцы, — мяркуе ўдзельнік экспертна-спецыялісцкай камісіі, журналіст Валдас Пуцейкіс.

Помнік паставяць у дворыку бібліятэкі Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы.

Барбара Радзівіл — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта II Аўгуста. Яна памерла ўсяго ў 30 гадоў, праз паўгода пасля каранацыі. Ёсць меркаванне, што жанчыну атруцілі, бо шмат хто выступаў супраць узмацнення Радзівілаў, якім саюз Барбары і Жыгімонта адкрываў бясконцыя магчымасці для ўплыву.

У парку побач з Нясвіжскім палацам быццам бы жыве прывід Барбары Радзівіл — Чорная панна Нясвіжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі