У выніку расійскага ракетнага ўдару па станцыі пад Дняпром загінулі 15 чалавек
У выніку расійскага ўдару па чыгуначнай станцыі Чапліна ў Днепрапятроўскай вобласці загінулі 15 чалавек, каля 50 былі параненыя. Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў падчас свайго анлайн-выступу ў сераду на пасяджэнні Савета бяспекі ААН. Паводле яго слоў, ракеты трапілі ў пасажырскія вагоны. "Ратавальнікі працуюць, — казаў Зяленскі. — На жаль, колькасць загінулых яшчэ можа павялічыцца".
Прэзідэнт Украіны дадаў, што "так Расія падрыхтавалася да гэтага пасяджэння Савета бяспекі ААН".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.