У Японіі пасажыр цягніка падпаліў сябе, загінулі 2 чалавекі, 20 пацярпелі

Раніцай 30 чэрвеня адбылося здарэнне ў хуткасным цягніку, які накіроўваўся з Токіё ў Осаку. Калі ён знаходзіўся паміж станцыямі Сін-Ёкагама і Одавара, адзін з пасажыраў у тамбуры першага вагона абліў сябе з каністры гаручай вадкасцю і падпаліў. Мяркуецца, што гэта быў самападпал з мэтай самагубства, а не тэракт.

Як інфармуе РІА "Новости", першы вагон хутка запоўніўся белым дымам. У выніку здарэння загінулі 2 чалавекі (у тым ліку і самагубца), пацярпелі каля 20, двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Рух на чыгунцы быў спынены ў абодвух накірунках.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі