У Зэльве адрадзілі “Анненскі кірмаш”

Раніцай 21 жніўня ў мястэчку Зэльва пачаў працаваць “Анненскі кірмаш”, арганізаваны Зэльвенскім райвыканкамам сумесна з праектам Еўрасаюза і ПРААН “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні”, паведамляе БелаПАН. “Анненскі кірмаш” ладзяць упершыню пасля ажно 150-гадовага перапынку. Традыцыі гэтага кірмаша ідуць з XVIII стагоддзя, калі ў Зэльве збіралася да пяці тысяч купцоў з усёй Еўропы. Спробы аднавіць традыцыі кірмаша рабіліся і раней. У 2001 і 2004 годзе абмежаваліся толькі культурнай праграмай, вось на цяперашнім “Анненскім кірмашы” яшчэ і гандлююць. Пакуль мясцовыя ўлады прагназуюць, што імпрэза не дасць прыбытку, але ж абяцаюць зрабіць так, каб кірмаш стаў рэнтабельным.
 
Апроч гандлю ў праграму ўваходзяць розныя захапляльныя мерапрыемствы: рыцарскія турніры, конкурсы, гульні, канцэрты.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі