У ЗША падазраванага ў забойствах знайшлі па ДНК з месца злачынства
Браяна Крыстафера Кохбергера падазраюць у забойстве чатырох студэнтаў
У ЗША падазраванага ў забойствах знайшлі па ДНК з месца злачынства. Яе прапусцілі праз агульнадасяжную базу дадзеных, знайшлі аб'яднаных ёю сваякоў і вылічылі таго з іх, хто быў побач, калі адбывалася злачынства.
Раніцай 13 лістапада ў Маскве (штат Айдаха) былі знойдзеныя забітымі чацвёра студэнтаў. Дом, дзе гэта адбылося, быў абрабаваны. Навіна шакавала мястэчка, дзе забойстваў не было 7 гадоў да таго.
Пасля амаль двух месяцаў расследавання і ДНК-экспертызы паліцыя выйшла на 28-гадовага Браяна Крыстафера Кохбергера. Ён быў затрыманы дома ў бацькоў, да якіх прыехаў на Каляды. Кохбергер — аспірант універсітэта ў суседнім з Айдаха штаце Вашынгтон.
Цяпер меркаваны забойца чакае экстрадыцыі ў Айдаха, дзе следства працягнецца. Яго адвакат сказаў журналістам, што хлопец "крыху шакаваны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.