У ЗША паліцыя застрэліла зорку серыяла “Хуткая дапамога”

У ЗША паліцыя застрэліла зорку серыяла “Хуткая дапамога”

У ЗША паліцыя застрэліла акторку Ванэсу Маркес, вядомую па ролі Вэндзі Голдман ў серыяле “Хуткая дапамога”. Як перадаюць замежныя СМІ, гэтае надзвычайнае здарэнне адбылося дома 49-гадовай акторкі. Уладальнік жылля выклікаў паліцыю, каб праверыць, ці ўсё ў парадку з Маркес.

Паліцыянты пабачылі, што ў жанчыны прыступ, і вылікалі медыкаў, у тым ліку спецыяліста па псіхічным разладжанням. Яны паўтары гадзіны намаўлялі  Маркес прыняць дапамогу лекараў, але ў паліцыі кажуць, што яна выглядала недзеяздольнай і не ішла на кантакт.

Пазней жанчына ўзяла пісталет, які выглядаў, быццам сапраўдны, і навяла яго на паліцыянтаў. Тыя адкрылі агонь і паранілі яе. Акторку даставілі ў лякарню, дзе медыкам давялося канстатаваць яе смерць.

Высветлілася, што зброя, якой Маркес пагражала паліцыі, была пнеўматычным пісталетам, які страляе металічнымі кулямі. Інцыдэнт расследуецца.

Ванэсе Маркес было 49 гадоў. Раней яна шмат разоў казала пра праблемы са здароўем, але не выяўляла прыкметаў псіхічных разладжанняў. Пасля серыяла “Хуткая дапамога” яна не атрымлівала заўважных роляў і пераймалася праз кар’ерны спад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі