Удзельнікаў акцыі ў падтрымку Змітра Паліенкі аштрафавалі

Удзельнікаў акцыі ў падтрымку Змітра Паліенкі аштрафавалі

10 жніўня ў судзе Маскоўскага раёну Мінску разглядалі адміністратыўныя справы ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з затрыманым Змітром Паліенкам. Акцыя прайшла 17 ліпеня каля следчага ізалятара МУС на вуліцы Валадарскага.

Як інфармуе Радыё "Свабода", за ўдзел у несанкцыяванай акцыі міліцыянты склалі пратаколы на грамадскіх актывістаў Вольгу Мікалайчык, Наталлю Гарачку, Вольгу Маёраву і Максіма Вінярскага. Усіх іх аштрафавалі на 1050 "новых" рублёў (50 базавых велічыняў).

Паліенку і яшчэ пяць чалавек жорстка збілі і затрымалі АМАПаўцы на акцыі раварыстаў "Крытычная маса" 29 красавіка. На двух затрыманых пачалі крымінальную справу за гвалт або пагрозу гвалту супраць супрацоўнікаў міліцыі. Аднаго падазронага — Стаса Канавалава — выпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе. Паліенку пакінулі да суда за кратамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі