Удзельнікаў гурта Litesound перавялі ў СІЗА

Браты Каракіны / instagram.com/litesound
Браты Каракіны / instagram.com/litesound

Браты-музыкі Дзмітрый і Уладзімір Каракіны (гурт Litesound) знаходзяцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр "Вясна".

Паводле папярэдняй інфармацыі, ім інкрымінаваны арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Пра затрыманне музыкаў стала вядома ў першай палове кастрычніка. Тады сілавікі заяўлялі, што Каракіных затрымалі за ўдзелы ў маршах у 2020-м.

У 2012-м гурт Litesound прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі