Удзельнікі лыжнага рэйду ў гонар угодкаў Каліноўскага прабеглі 7 км

Такі рэйд ладзіцца ўжо другі год запар.

У акцыі ўзялі ўдзел беларускія студэнты з Варшавы і Беластоку. Удзельнікі прабеглі 7 км ад вёскі Баброўнікі да вёскі Мастаўляны, бо менавіта ў Мастаўлянах нарадзіўся беларускі нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі.

У Беластоку удзельнікаў рэйду прыйшоў прывітаць гісторык, старшыня Беларускага Гістарычнага Таварыства Алег Латышонак, які падараваў кожнаму са студэнтаў кнігу Янкі Запрудніка "Дванаццаць".  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі