Украіна абавязалася не наносіць удары з HIMARS па тэрыторыі Расіі

Украіна абавязалася не наносіць удары з HIMARS па тэрыторыі Расіі

Украіна абавязалася не наносіць удары з HIMARS па тэрыторыі Расіі. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю "Бі-Бі-Сі" ўкраінскі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў. Паводле яго слоў, на імя кіраўніка Пентагона быў адпраўлены адпаведны ліст. У ім падкрэслівалася, што высокадакладная амерыканская зброя будзе выкарыстоўвацца ўкраінцамі "для стрымлівання ворага і дэакупацыі часова акупаваных зямель толькі на тэрыторыі Украіны".

HIMARS — амерыканскія рэактыўныя сістэмы залпавага агню. Пра атрыманне іх Кіевам стала вядома ў чэрвені. Дзякуючы выкарыстанню HIMARS на фронце ў апошнія тыдні запасы боепрыпасаў расійскай арміі рэзка зменшыліся — трапнымі ўдарамі былі знішчаныя дзясяткі складоў і камандных пунктаў расіян. Забітых вышэйшых афіцэраў ідэнтыфікавалі па ДНК.

У тым жа інтэрв'ю ва ўкраінскага міністра пацікавіліся, ці чакае ён уварвання з тэрыторыі Беларусі. "Усё магчыма, рызыка такая ёсць, — кажа ён. — Але я спадзяюся, што ў гэты адрэзак часу — не, такой рызыкі няма".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі