Міністр абароны Украіны паведаміў аб прыбыцці сістэм залпавага агню HIMARS

Міністр абароны Украіны паведаміў аб прыбыцці сістэм залпавага агню HIMARS

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў паведаміў аб прыбыцці партыі рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS.

"Дзякуй майму амерыканскаму калегу і сябру, міністру абароны Лойду Осціну за гэтыя магутныя інструменты. Лета будзе гарачым для расійскіх захопнікаў. А для некаторых з іх — апошнім", — напісаў Рэзнікаў у сваім акаўнце ў Твітары.

Як нагадвае Бі-Бі-Сі, ЗША пагадзіліся перадаць Украіне некалькі рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS. Гэтыя сістэмы пераўзыходзяць па дакладнасці і далёкасці паражэння тыя, што прымяняе ва Украіне расійскае войска.

Пры гэтым адміністрацыя Байдэна паставіла ўмову, каб Украіна не выкарыстоўвала гэтыя сістэмы па цэлях на расійскай тэрыторыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі