Украіна дамовілася з "Газпромам" аб выплаце доўгу за газ
Пасля сустрэчы старшыні праўлення "Газпрома" Аляксея Мілера і міністра паліва і энергетыкі Украіны Юрыя Байко, якая адбылася 8 кастрычніка, была падпісана дамова аб урэгуляванні запазычанасці за пастаўлены сёлета газ.
Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на "Газпром". У дамове вызначана схема, якая прадугледжвае выплату доўгу да 1 лістапада 2007 года.
Пры гэтым першую частку, 200 мільёнаў долараў, Украіна павінна выплаціць да 22 кастрычніка. Напярэдадні Байко дамовіўся з Мілерам, што ўкраінскі бок выплаціць канцэрну частку доўгу ў памеры 1,3 мільярда долараў грашыма, а яшчэ частку "Газпром" атрымае ў выглядзе газу, змешчанага ў падземных газасховішчах Украіны.