Украіна дазволіла добраахвотнікам атрымліваць грамадзянства ў спрошчаным парадку
Полк Каліноўскага / t.me/belwarriors
Вярхоўная Рада Украіны ўхвалілі законапраект №8098, які пашырае правы замежных добраахвотнікаў, паведамляе дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
Па яго словах, за законапраект прагаласаваў 321 дэпутат Вярхоўнай Рады.
"Закон дазваляе замежным, у тым ліку беларускім добраахвотнікам легальна знаходзіцца на тэрыторыі Ўкраіны і атрымліваць украінскае грамадзянства ў спрошчаным парадку", — піша Вячорка.
Ва Украіне беларускія добраахвотнікі ваююць у шэрагу падраздзяленняў, самымі вядомымі з якіх з'яўляюцца полк Каліноўскага і полк "Пагоня".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.