Украіна стала галоўнай парушальніцай аўтарскіх правоў
Па звестках Вашынгтона, менавіта ва Украіне сітуацыя з абаронай інтэлектуальных правоў ідзе горш, чым у іншых краінах.
Таму ўлады ЗША назвалі Украіну галоўнай парушальніцай правоў інтэлектуальнай уласнасці. У дакладзе прадстаўніка ЗША па гандлёвых пытаннях гаворыцца, што Кіеў не змог эфектыўна змагацца з пірацтвам у інтэрнэце.
Таксама ў краіне востра стаіць праблема шырокага выкарыстання нелегальнага праграмнага забеспячэння, перадае ВВС. Як адзначаюць у Вашынгтоне, такім праграмным забеспячэннем карыстаюцца нават у дзяржаўных установах Украіны.
Прадстаўнік ЗША па гандлёвых пытаннях таксама заявіў, што калі Кіеў не прыме належныя меры для абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці, Украіна пазбавіцца шэрагу гандлёвых ільготаў.
Фота — marker.ru