Украіна ўзмацняе меры па недапушчэнні афрыканскай чумы з Беларусі (відэа)

Таксама ў гэтых абласцях працуюць мабільныя групы, якія правяраюць аўтатранспарт. На мінулым тыдні ветэрынары праінспектавалі 24 прадпрыемствы і задакументавалі 13 парушэнняў, паведамляе сайт AgroNews.

Нагадаем, што ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана ўжо два ачагі афрыканскай чумы свінняў. Першы ў Іўеўскім раёне (Гродзенская вобласць), другі — у Віцебскім. Радыё Свабода адзначае, што геаграфія барацьбы зь вірусам афрыканскай чумы імкліва пашыраецца. "Свіныя ліквідатары" працуюць у Валожынскім, Карэліцкім, Навагрудзкім, а цяпер і ў Ашмянскім раёнах. Апроч таго, татальная зачыстка падворкаў ідзе ў шэрагу рэгіёнаў Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей.

Афрыканская чума свіней — віруснае захворванне хатніх і дзікіх свіней. Яно перадаецца пры прамым кантакце здаровых і хворых жывёл, праз прадукты з свініны, кляшчамі і механічна (транспартнымі сродкамі, пры перамяшчэнні жывёл). Вакцыны няма. Амаль усе пагалоўе хворых свіней гіне. Жывёлы з падазроным захворваннем знішчаюцца. Для чалавека афрыканская чума свіней бяспечная.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі