Украіна вярнула Беларусь у "чырвоны" спіс па каранавірусу

Пасажыры ў аэрапорце "Кіеў" / УНИАН
Пасажыры ў аэрапорце "Кіеў" / УНИАН

Украіна вярнула Беларусь з "зялёнага" у "чырвоны" спіс па каранавірусу. Гэта здарылася пасля абнаўлення дакумента Мінздароўя 19 лютага.

У "зялёным" спісе наша краіна пабыла ўсяго тыдзень — з 13 лютага. Беларусы ў гэты час маглі наведваць Украіну без самаізаляцыі і праходжання тэстаў на COVID-19, мець пры сабе толькі поліс медыцынскага страхавання.

Цяпер — абавязаныя пры перасячэнні мяжы цягам сутак здаць ПЦР-тэст або прыехаць у краіну ўжо з гатовымі вынікамі тэста, зрабіўшы яго не пазней чым за 48 гадзін да моманту перасячэння мяжы. Яшчэ варыянт — 14-дзённая самаізаляцыя.

Разам зь Беларуссю ў "чырвонай" зоне апынуліся яшчэ 19 краін з "зялёнай", сярод якіх Аўстрыя, Ізраіль, Грузія, Ірландыя, Казахстан, Францыя, Венгрыя і Іарданія. А Германія, Грэцыя, Куба, Ямайка і Туніс — усяго 23 краіны, — наадварот, з "чырвонай" перамясціліся ў "зялёную" зону.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі