Украіна вярнула з палону сотню байцоў, большасць — абаронцы "Азоўсталі"
Украінскія вайскоўцы, якія вярнуліся з палону / t.me/ermaka2022/
У чацвер стала вядома пра чарговы абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй. Пра яго паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
Украіна вярнула з палону сотню байцоў: нацгвардзейцаў, памежнікаў і вайскоўцаў УСУ. Большасць — абаронцы Марыупаля (94). З іх 63 вайскоўцы ўдзельнічалі ў абароне "Азоўсталі". Вызвалены і адзін цывільны. "Шмат з герояў атрымалі раненні рознай цяжкасці", — піша Ярмак.
Мінабароны Расіі паведаміла пра 101 вернутага з палону вайскоўца, якім у палоне чамусьці "пагражала смяротная небяспека". На самалётах іх даставілі ў Маскву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.