Украінскае войска і NATO правядуць сумесныя вучэнні
У бліжэйшыя сем дзён.
Пра гэта паведамляе "Новая Газета", якая спасылаецца на крыніцу ў міністэрстве абароны Украіны. Вядома, што гэта будуць вучэнні як марскія, так і сухапутныя.
Дата вучэнняў украінскіх Узброеных Сілаў і NATO будзе абвешчаная ў бліжэйшы час. Паводле планаў, яны мусілі прайсці летам-восенню, але былі перанесеныя з-за падзеяў у Крыме.
Фота — Reuters