Украінскія консулы знайшлі ў Беларусі дзяўчынку, якую вывезлі пасля гібелі сям'і

Украінскія консулы знайшлі ў Беларусі дзяўчынку, якую вывезлі пасля гібелі сям'і

Украінскія консулы знайшлі ў Беларусі 5-гадовую дзяўчынку і яе бабулю, якіх вывезлі пасля расстрэлу сям'і. Пра гэта распавёў міністр замежных спраў Украіны Дзмітро Кулеба. 28 лютага ў Кіеўскай вобласці расійскія вайскоўцы абстралялі аўтамабіль, загінулі маці, бацька дзяўчынкі і яе 18-гадовы брат. Выжылі толькі бабуля з унучкай. "Акупанты завезлі іх у Беларусь, — піша Кулеба. — ...Дзіця было прааперавана ў адной з беларускіх бальніц".

Супрацоўніца консульскага аддзела ўкраінскага пасольства Мар'яна Бацвінюк апекавалася ўкраінкамі. 17 сакавіка дзяўчынку выпісалі з бальніцы. "Пасольства арэндавала хуткую дапамогу, якая завезла бабулю і ўнучку за мяжу, дзе яна цяпер працягвае лячэнне, — піша міністр замежных спраў Украіны. — Стан дзіцяці стабільны, пагрозы жыццю няма".

Дзмітро Кулеба дзякуе беларускім лекарам, якія выратавалі жыццё дзяўчынцы, а таксама беларускаму валанцёру, які суправаджаў украінак да мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі