Украінскія сілавікі вырашылі не штурмаваць Славянск
Яны будуць цалкам блакаваць гэты горад, дзе ўмацаваліся ўзброеныя сепаратысты.
Першы намеснік старшыні СБУ, кіраўнік антытэрарыстычнай аперацыі Васіль Крутаў заявіў, што адмова ад штурму звязаная з жаданнем не дапусціць ахвяраў сярод мірнага жыхарства (з'явілася інфармацыя, што баевікі ўмацаваліся ў дзіцячых садках і бальніцах). "Мы дзеля нейкіх перамог не пойдзем на ахвяры мірных грамадзян, але злачынцы, тэрарысты, сепаратысты павінны несці і будуць несці адказнасць", — цытуе яго словы УНІАН.
Славянск будзе цалкам заблакаваны ўкраінскімі сілавікамі, каб не дапусціць у горад падмацавання для сепаратыстаў.
Фота — Reuters