Украінскія ўлады падпісалі новае пагадненне з баевікамі
Пра гэта паведаміў кіраўнік Данецкай абласной адміністрацыі Аляксандр Кіхценка.
Паводле яго інфармацыі, у пятніцу ўвечары было падпісанае пагадненне аб спыненні агню. Як удакладніў Кіхценка ў інтэрв’ю ZN.UA, ад кіраўніцтва ўкраінскіх вайскоўцаў дакумент падпісаў намеснік начальнік Генштабу генерал Думанскі, ад ДНР — Захарчанка.
Кіхценка таксама не выключае, што ўкраінскія ўлады могуць пайсці на абмен тэрыторыямі з баевікамі. “Сапраўды ёсць спрэчныя раёны па лініі, якая вызначаная ў выніку мінскіх пагадненняў. Ёсць тэрыторыі, якія знаходзяцца пад кантролем ДНР. Таму, калі паўстане пытанне абмену гэтых населеных пунктаў на (Данецкі — рэд.) аэрапорт, то рашэнне будзе прымацца на высокім узроўні”, — заявіў губернатар.