Украінскія вайскоўцы кажуць пра наступ пад Бахмутам і стварэнне плацдарму

Украінскія вайскоўцы з трэцяй штурмавой брыгады / t.me/ab3army
Украінскія вайскоўцы з трэцяй штурмавой брыгады / t.me/ab3army

Трэцяя штурмавая брыгада ўкраінскай арміі, якая дзейнічае пад Бахмутам, заяўляе пра наступальныя дзеянні і стварэнне плацдарму на заходніх ускраінах горада для развіцця свайго поспеху.

У тэлеграм-канале брыгады гаворыцца, што "шырыня паласы прарыву склала 2 тысячы метраў, а глыбіня — 700 метраў". Таксама ўкраінскія вайскоўцы заяўляюць пра некалькі дзясяткаў загінулых расійскіх байцоў і "да сотні параненых".

Напярэдадні кіраўнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын казаў, што яго сілы прасунуліся ў горадзе на 260 метраў. Паводле яго слоў, Украіна ў Бахмуце кантралюе крыху больш за адзін квадратны кіламетр.

Некаторыя з украінскіх абаронцаў таксама прызнаюць, што горад практычна захоплены расіянамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі