Некаторыя абаронцы Бахмута кажуць, што горад "практычна захоплены"

Бахмут / Instagram.com/@zelenzkiy official
Бахмут / Instagram.com/@zelenzkiy official

Некаторыя абаронцы Бахмута кажуць, што горад "практычна захоплены". Іншыя дыпламатычна пішуць, што "ў горадзе не ўсё ok". Яны ўтрымліваюць забудову на заходняй ускраіне і вымушаны паступова адступаць. Расійскі бок заяўляе, што ім засталося захапіць яшчэ некалькі соцень метраў. Ідуць цяжкія баі. Расіяне руйнуюць будынкі, у якіх украінскія вайскоўцы трымаюць абарону. Напярэдадні стала вядома, што ў баі ў Бахмуце загінуў адзін беларускі добраахвотнік, а чацвёра зніклі без вестак.

Як піша @frontukrua, далейшыя галоўныя баі будуць ісці за вёскі на захад ад горада і на флангах, дзе ўкраінскія войскі маюць поспехі. За суткі яны месцамі прасунуліся да 1700 метраў. Кіраўнік "вагнераўцаў" Яўген Прыгожын у чарговы раз заявіў пра праблему на флангах каля Бахмута, дзе расійскія войскі пакінулі шэраг пазіцый (у прыватнасці, на поўначы). Ён заклікае кіраўніцтва Узброеных сіл РФ утрымаць пазіцыі на флангах яшчэ некалькі дзён. Відаць, Прыгожын мяркуе, што да канца тыдня Бахмут будзе цалкам акупаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі